26 ноября 2024, вторник14:13

В стране и мире

«Мы не спынімся, пакуль усе не будуць вольнымі» – Ціханоўская з’явілася на экранах па ўсёй Беларусі

24 февраля 2024, 17:02

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з больш як дзвюх тысяч экранаў па ўсёй краіне, паведамляе Офіс палітыка.

 

Трансляцыя відэазвароту пачалася па ўсёй Беларусі сёння ў 15:00 – у другую гадавіну поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну і падчас выбараў, якія праводзяцца ўладамі, які Ціханоўская назвала «безвыбарамі».

«Беларусы, я ведаю, што вы не забылі. Мы сказалі «Не» дыктатуры. Мы сказалі «Не» вайне. Сёння мы кажам «Не» фальшывым выбарам. Мы ўмеем змагацца. мы ўмеем аб’ядноўвацца. Мы ўмеем перамагаць. Мы не спынімся, пакуль усе не будуць вольнымі. Перамены Беларусі – задача кожнага з нас», – кажа Ціханоўская.

 

У Офісе мяркуюць, што відэа магло выйсці ўвогуле на больш за 2 000 экранах і працягвае паказвацца на гэты момант.

Паведамляецца, што акцыю правяло аб’яднанне сілавікоў Беларусі BELPOL.

 

 


Фото ua.depositphotos.com
Иллюстрация media-polesye.com