23 декабря 2024, понедельник07:16

Общество

У Ірландыі 62% прагаласавалі на рэферэндуме за аднаполыя шлюбы

24 мая 2015, 13:12

У Ірландыі 62% жыхароў краіны на агульнанацыянальным рэферэндуме прагаласавалі за легалізацыю аднаполых шлюбаў. Як паведамляе Irish Times, «так» прагаласавалі 62% (1,201 млн чалавек), «не» — 734 тыс. (38%). На выбарчыя ўчасткі прыйшлі 75%. Такім чынам Ірландыя стала першай краінай, якая дазволіла аднаполыя шлюбы на рэферэндуме. Прычым у краіне да 1993 года існавала крымінальная адказнасць за гомасэксуалізм. […]

У Ірландыі 62% жыхароў краіны на агульнанацыянальным рэферэндуме прагаласавалі за легалізацыю аднаполых шлюбаў. Як паведамляе Irish Times, «так» прагаласавалі 62% (1,201 млн чалавек), «не» — 734 тыс. (38%).

На выбарчыя ўчасткі прыйшлі 75%.

Такім чынам Ірландыя стала першай краінай, якая дазволіла аднаполыя шлюбы на рэферэндуме. Прычым у краіне да 1993 года існавала крымінальная адказнасць за гомасэксуалізм.

Толькі ў адной акрузе перамаглі тыя, хто лічыць, што гей-шлюбы не павінны рэгістравацца – гэта акруга, якая складаецца з графства Раскаман і паўднёвай часткі графства Літрым.

У Ірландыі аднаполыя пары маглі заключаць «грамадзянскае партнёрства», якое не давала тыя правы, якія дае рэгістрацыя шлюбу.

***

Зараз гей-шлюбы дазволены ў некалькіх краінах свету, у тым ліку ў Бразіліі, ПАР, паўночнай Еўропе, Іспаніі, а таксама шэрагу штатаў ЗША.


Три человека погибли, один пострадал в результате взрыва. Скриншот видео