Так, адзін з кіраўнікоў тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР» Аляксандр Кофман, які называе сябе «міністрам замежных спраў», заявіў, што праект «Наваросія» «закрыты на некаторы час».
«Што тычыцца праекта «Наваросія», то ў сілу таго, што народны выбух адбыўся раней, чым мы планавалі, бо мы не змаглі ўтрымаць насельніцтва на мітынгах, раней патрэбнага падняліся і нашы прыхільнікі ў іншых рэгіёнах — у Адэсе, Харкаве. У выніку больш за 40 нашых хлопцаў загінулі ў Адэсе, многія актывісты былі арыштаваныя ў Харкаве, а рэспублікі, якія меркавалася стварыць у гэтых рэгіёнах, аказаліся абезгалоўленымі. Таму праект «Наваросія» закрыты на некаторы час», – паведаміў Кофман у інтэрв’ю СМІ тэрарыстаў.
У той жа момант аб спыненні дзейнасці «Наваросіі» заявіў старшыня гэтага руху, адыёзны дзеяч Алег Цароў, вядомы сваімі бязглуздымі выказваннямі і ўчынкамі: «Дзейнасць структур «Наваросіі» замарожаная, паколькі яна не ўпісваецца ў план мірнага ўрэгулявання, падпісаны ў прысутнасці краін «нармандскай чацвёркі».
На дадзены момант сайт так званага «парламента Наваросіі» не працуе, на ім значыцца, што «абслугоўванне афіцыйнага сайта парламента Наваросіі прыпынена».