23 ноября 2024, суббота12:06

В стране и мире

Ціханоўская: Ніколі пытанне захавання нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў не стаяла так востра

9 января 2024, 9:47

Адкрываць нацыянальную культуру для насельніцтва краін, у якіх пражываюць эмігранты, заклікала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сустрэчы з беларускімі культурнымі дзеячамі 8 студзеня ў Варшаве.

 

На думку палітыка, развіваць культуру цяжка, калі “Беларусь сыходзіць з міжнароднага парадку дня, а рэжым спрабуе задушыць усё жывое” унутры краіны, бо успрымае ў тым ліку і мастацтва як пагрозу для сябе.

“Магчыма, ніколі раней пытанне захавання нацыянальнай ідэнтычнасці не стаяла так востра”, — лічыць экс-кандыдат у прэзідэнты.

Моцную беларускую нацыянальную ідэнтычнасць яна назвала “найлепшым антыдотам “рускаму свету”.

У 2022 годзе падтрымка беларускай культуры ўпершыню была абвешчана адным з прыярытэтаў Еўрасаюза, дадала Ціханоўская, больш за ўсё сярод яго членаў на нацыянальным узроўні дапамагаюць Швецыя, Германія і Польшча

“Гэтай дапамогі ўсё роўна недастаткова, трэба, каб больш краін уключаліся”, — сказала яна.

“Вельмі часта я чую сярод замежнікаў, што, маўляў, у беларусаў усё замерла, усё знішчана, нічога не адбываецца, і там падтрымліваць няма чаго. Таму трэба даводзіць да нашых замежных сяброў адваротнае”, — падкрэсліла Ціханоўская.

ПО ТЕМЕ:


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock