27 ноября 2024, среда04:48

В стране и мире

«Беларус беларусу хто?»: байнет абмяркоўвае затрыманне гурта Nizkiz

7 января 2024, 8:45

Звестка пра затрыманне ў Магілёве трох музыкаў беларускага гурта Nizkiz — вакаліста і аўтара песень Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшы, барабаншчыка Дзмітрыя Халяўкіна — выклікала вялікую хвалю эмоцый у байнеце.

 

Каментары сабраў reform.by.

Людзі выказваюць сваю боль, гнеў, салідарнасць з затрыманымі, але частка супольнасці не ўтрымліваецца ад папрокаў у адрас музыкаў: маўляў, як можна было пасля жудаснага прысуду Tor Band заставацца ў Беларусі? Ды асабліва калі ў тваім рэпертуары — пратэсны хіт «Правілы» («Мы выйшлі на вуліцу»)?

Меркаванні падзяліліся. І побач з асуджальнымі пастамі ў сеціве гучаць галасы тых, хто заклікае да павагі пазіцыі музыкантаў, нагадваючы пра тое, што заставацца ці з’язджаць — гэта індывідульны і свядомы выбар кожнага.

Reform.by сабраў некалькі меркаванняў з розных бакоў, каб зафіксаваць, у якім эмацыйным напружанні знаходзіцца беларускае грамадства сёння.

Нагадаем, што праўладныя рэсурсы распаўсюдзілі інфармацыю, што магілёўскі гурт Nizkiz з’ехаў з Беларусі, а потым вырашыў вярнуцца. Гэту тэзу абверг праваабарончы цэнтр «Вясна»: музыкі не пакідалі Беларусь пасля 2020 года, як сцвярджаюць прапагандысты. Яны працягвалі жыць у краіне, часам выязджаючы з канцэртамі ў замежжа, але пры гэтым вяртаючыся на радзіму. Чацвёрты ўдзельнік гурта — гітарыст Леанід Несцярук — знаходзіцца ў бяспецы, бо з’ехаў у Польшчу больш за год таму.

«Паехалі проста на Галгофу. Як высветлілася, жылі на ёй», — пракаментаваў навіну пра затрыманне калег лідар гурта Gods Tower Уладзіслаў (Леслі) Наважылаў.

«Ёсць рэчы, якія я не разумею і ніколі не зразумею. Людзі засвяціліся ўва ўсім, чым толькі можна, яны абсалютна ясна і дакладна ўва ўсіх спісах на затрыманне. І яны едуць у Беларусь.

Як кажа Anton Motolko: «Да *б вашу мать», — выдаў эмацыйную рэакцыю на звестку Андрэй Стрыжак.

Горкім быў каментар журналісткі Ірыны Купцэвіч:

«Цяжка паверыць, што адзін з тваіх любімых гуртоў на 3/4 складаўся з ідыётаў, якія спявалі пра правілы, але не змаглі іх вывучыць за тры з паловай гады. Проста не лезе ў галаву.

Хлопцаў вельмі шкада, але божа, калі ўжо людзі навучацца? Ну варта ж вучыцца на чужых памылках, калі цана сваёй — 5-10 гадоў турмы?..

Upd. А вось у што вельмі проста паверыць — гэта ў чарговую хвалю абагульненняў «вы абясцэньваеце наш выбар». Кожны раз. Кожны раз, як сядае нехта, хто даўно мусіў бы з’ехаць, тое самае. Я разумею, што гэта таксама абарончая рэакцыя, але.

Шаноўныя, я не абясцэньваю ВАШ выбар. З вашым усё можа быць окей, ён смелы, але абгрунтаваны і прадуманы. У мяне ў стужцы многа людзей у Беларусі, выбар якіх я разумею і паважаю, і я не лічу, што ўсе мусяць з’ехаць. Але выбар некаторых — напрыклад, вярнуцца ў Беларусь на святы пасля двух гадоў за мяжой, маючы рызыкі затрымання, або жыць у Беларусі і ездзіць з турамі за мяжу, маючы за плячыма агромны воз перспектыўных крыміналак,— выбар некаторых я лічу інфантыльным. Цяжка не абясцэніць, калі людзі самі абясцэнілі сваё жыццё такім падыходам да яго».

 

ПО ТЕМЕ:


Фото ua.depositphotos.com
Иллюстрация media-polesye.com