Канцлер Германіі Ангела Меркель падчас прэс-канферэнцыі ў Маскве 11 траўня, стоячы побач з Уладзімірам Пуціным назвала анэксію Крыма “злачыннай”:
“Злачынная анэксія Крыма, якая парушае міжнароднае права, і узброены канфлікт на ўсходзе Украіны сур’ёзна падарвалі нашы адносіны”, – сказала Меркель пра адносіны з Расіяй. Але яна дадала, што ўсе канфлікты трэба вырашаць мірным шляхам праз дыялог.
На сайце прэзідэнта Расіі, апублікавалі стэнаграму прамовы канцлера з некаторымі зменамі, прыбраўшы слова “злачынная”.
Сайт канцлера Германіі дае цытату без скажэнняў: “анэксія” там застаецца “злачыннай”.