23 ноября 2024, суббота18:21

В стране и мире

Ціханоўская заклікала мір да “моцнага і рашучага” адказу на фоне заяў Лукашэнкі пра ядзерную зброю ў Беларусі

27 декабря 2023, 12:09

“Дыктатар Лукашэнка працягвае падрываць суверэнітэт Беларусі і пагражаць рэгіянальнай бяспецы сваімі заявамі пра тое, што Расея завяршыла размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі”, — напісала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў Х.

 

Палітык мяркуе, што такое “сур’ёзнае развіццё падзей” патрабуе “моцнага і рашучага” адказу з боку міжнароднай супольнасці.

Перад пасяджэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 25 снежня ў Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, што тактычная ядзерная зброя (ТЯЗ) даўно дастаўленая з РФ у Беларусь, “апошняя пастаўка” адбылася на пачатку кастрычніка. “Усё на сваіх месцах, у добрым стане”, — сцвярджае ён.

1 жніўня Лукашэнка заявіў, што больш за палову ТЯЗ, прызначанай для размяшчэння на беларускай тэрыторыі, “завезена і разгрупавана” па краіне.

У сярэдзіне снежня МЗС РФ апублікавала дакумент, з якога вынікала, што рашэнне Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі размясціць у Беларусі расійскую тактычную ядзерную зброю стала “скаардынаваным адказам на эскалацыю пагроз з боку дзяржаў — членаў НАТО, якія працягваюць сцягваць істотныя баявыя сілы да заходніх межаў Саюзнай дзяржавы”.

“Прынцыповае значэнне ў плане захавання існых міжнародных нераспаўсюджвальных абмежаванняў мае той факт, што кантроль за выкарыстаннем ТЯЗ захоўваецца за Расіяй”, — гаварылася ў дакуменце.

ПО ТЕМЕ:


На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube
Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»