Так, рашэннем суда Ганцавіцкага раёна ад 18 снежня «экстрэмісцкай прадукцыяй» прызнаны акаўнт выдання «Ганцавіцкі час» у сацыяльнай сетцы Instagram — instagram.com/ganc_chas.by.
На наступны дзень, 19 снежня, гэты ж суд прызнаў таксама экстрэмісцкімі суполку «Ганцавіцкі час» у сацсетцы Facebook і суполку «ГАНЦЕВИЧИ ONLINE» ў сацсетцы «ВКонтакте».
Суд Столінскага района 19 снежня прыняў такое ж рашэнне ў дачыненні да Instagram-старонкі інфармацыйнага сайта «Першы Рэгіён».
А суд Пінскага раёна і г. Пінска рашэннем ад 13 снежня палічыў «экстрэмісцкай» старонку «ПЕРШЫ ПIНСКI” ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники».
Варта заўважыць, што сайты незалежных рэгіянальных інтэрнэт-выданняў «Ганцавіцкі час» і «Першы Рэгіён» былі прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі» раней і заблакаваныя беларускімі ўладамі для карыстальнікаў з тэрыторыі Беларусі.
Паводле падлікаў мясцовых праваабаронцаў суды Брэсцкай вобласці з ліпеня 2020 года прызнавалі забароненымі тыя ці іншыя чаты, каналы, сайты (і іншыя рэсурсы ў Інтэрнэце) не менш за 325 разоў.