28 февраля 2026, суббота03:51

В стране и мире

Прэм’ера «ваенна-патрыятычнага» серыяла ад «ЧынЧынЧанэл» адбылася на YouTube

17 декабря 2023, 10:00

Кадр з першага эпізода серыяла

Кадр з першага эпізода серыяла "ЧынЧыны ў мундзірах". Фота: фейсбук праекта

«ЧынЧыны ў мундзірах» — такую назву мае новы серыял ад Міхаіла Зуя, Дзмітрыя Есяневіча і Андрэя Кашперскага — каманды сатырычнага праекта «ЧынЧынЧанэл». На YouTube-канале Сяргея Мікалаевіча і Мікалая Сяргеевіча ўчора выйшаў першы эпізод фільма, які, парадыруючы мастацкую мову савецкага ваеннага кіно, апеліруе да ваеннага дыскурсу ў сучаснай Расіі.

 

«У новым ваенна-патрыятычным серыяле «ЧынЧыны ў мундзірах» Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч возьмуць варожую сталіцу за тры дні, канфіскуюць бытавую тэхніку і бліскуча правядуць аперацыю па планавым адступленні. Яшчэ ў часы Вялікай Айчыннай Вайны мы ўжо ведалі, чым завершыцца і як будзе праходзіць Свяшчэнная Спецаперацыя Расіі ва Украіне», – так гучыць анатацыя да новага шоу.

Над праектам працавалі: Андрэй Кашперскі, Міхаіл Зуй, Дзмітрый Есяневіч, Марыя Савушкіна, Андрэй Каралевіч, Ягор Яфімаў, Аляксандр Адамаў, Барыс Пеўчы ды іншыя.

Глядзець серыял можна тут.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото используется в качестве иллюстрации, из архива Медиа-Полесья
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото interfax.by

Полешуки