27 октября 2024, воскресенье09:27

В стране и мире

У спіс экстрэмістаў унеслі праваабаронцаў-палітвязняў і памілаванага Пратасевіча

9 декабря 2023, 8:45

Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч Фота:

Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч Фота: "Вясна"

Міністэрства ўнутраных спраў 1 і 8 снежня дадало ў “Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці” 33 чалавекі, цяпер у ім 3.595 прозвішчаў.

 

Абноўлены пералік апублікаваны 8 снежня.

1 снежня МУС дадало ў спіс Рамана Пратасевіча з пазнакай “судзімасць не пагашана”. Пратасевіч 3 траўня быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі па “справе NEXTA”. Да суда ён пайшоў на супрацоўніцтва са следствам. 22 траўня Пратасевіч быў памілаваны.

У экстрэмісцкі спіс таксама ўключылі іншых фігурантаў гэтай справы: Яна Рудзіка (19 гадоў пазбаўлення волі) і Сцяпана Пуцілы (20). Іх асудзілі завочна ў рамках “спецыяльнай вытворчасці”.

8 снежня ў “экстрэмісцкі спіс” апроч іншых уключылі праваабаронцаў-палітвязняў: заснавальніка і кіраўніка цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага (лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года; прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі), яго намесніка і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай FIDH) Валянціна Стэфановіча (9), каардынатара кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча (7) і Дзмітрыя Салаўёва, які знаходзіцца за мяжой (завочна на 8 гадоў).

Фінансавыя аперацыі ўключанага ў спіс кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.

На працягу пяці гадоў пасля выканання судовых рашэнняў уключаныя ў “спіс экстрэмістаў” не маюць права займацца педагагічнай і выдавецкай дзейнасцю, працаваць на дзяржслужбе, а таксама карыстацца зброяй.

ПО ТЕМЕ:


На украинско-белорусской границе / facebook.com/vitaliy.bunechko/
Фото: скрин видео
Скриншот видео
Фото Надежды Бужан