6 траўня ў паўфінальным матчы футбольнай Лігі чэмпіёнаў сустракаліся«Барселона» і «Баварыя». У першым тайме дамінавалі гаспадары поля, а госці, склад якіх аслаблены траўмамі некалькіх вядучых гульцоў (Робена, Рыберы), адчайна супраціўляліся. Забітых галоў не было. У другой палове гульні ў «Баварыі» пачалі з’яўляцца галявыя моманты, але яны іх не здолелі рэалізаваць. Доўгі час не магла забіць і «Барса». І толькі ў канцы матча двойчы забіў Ліянэль Месі (на 77-й і 80-й хвілінах) і аднойчы Неймар (ужо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны) — 3:0.

Трэба адзначыць, што Месі устанавіў новы рэкорд Лігі чэмпіёнаў па колькасці забітых мячоў, іх у яго ўжо 77. На другім месцы знаходзіцца нападаючы мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду з 76 галамі.
Матч каманд у Мюнхене пройдзе 12 траўня.
Нагадаем, у першым матчы 1/2 фінала «Ювентус» выйграў у мадрыдскага «Рэала» — 2:1. Іх паўторны матч прызначаны на 13 траўня.

Фота: Reuters






































