23 ноября 2024, суббота15:12

Культура

Хакеісты зборнай Беларусі выйгралі ў Даніі і абагналі Расію

5 мая 2015, 21:40

5 траўня зборная Беларусі па хакею правяла чарговы матч на чэмпіянаце свету. Наша каманда выйграла важны матч у зборнай Даніі — 5:1 (0:1, 3:0, 2:0). Першы перыяд быў за датчанамі: Якабсан закінуў шайбу на 14-й хвіліне, а ў беларусаў нічога не атрымлівалася. Аднак у другім перыядзе зборная Беларусі цалкам дамінавала на пляцоўцы, закінула тры шайбы, вызначылісяАртур Гаўрус (на […]

5 траўня зборная Беларусі па хакею правяла чарговы матч на чэмпіянаце свету. Наша каманда выйграла важны матч у зборнай Даніі — 5:1 (0:1, 3:0, 2:0). Першы перыяд быў за датчанамі: Якабсан закінуў шайбу на 14-й хвіліне, а ў беларусаў нічога не атрымлівалася. Аднак у другім перыядзе зборная Беларусі цалкам дамінавала на пляцоўцы, закінула тры шайбы, вызначылісяАртур Гаўрус (на 21-й), Яўген Кавыршын (на 28-й) і Ілля Шынкевіч (на 30-й). На 46-й Кавыршын і на 55-й хвіліне Іван Усенка замацавалі падаўляючую перавагу нашай каманды.

Адзінае, што і ў гэтым матчы беларусы па-ранейшаму не вырашылі праблему рэалізацыі большасці.

У выніку, у групе “В” лідыруе ЗША — 9 ачкоў, на другім месцы Беларусь — 7 ачкоў, у Расіі і Фінляндыі — па 6, у Славакіі 4 ачкі (і матч у запасе), у Даніі — 1, у Славеніі і Нарвегіі ачоў няма.

Наступны матч беларуская зборная правядзе ў чацвер, 7 траўня, са зборнай ЗША.

Эксперты пра гульню хакейнай зборнай: Усё выдатна, у хлопцаў гараць вочы

Фота: HHOF-IIHF


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com