23 ноября 2024, суббота16:57

Культура

Дзве вёскі і два канцэрты “Ярка”

4 мая 2015, 21:52

З двума канцэртамі ў адзін дзень выступіў народны клуб аматараў песні “Ярок”. 3 мая калектыў сваёй творчасцю парадаваў жыхароў Глінкі і Калоднага.

Канцэрты прайшлі напярэдадні 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На гэта звярнуў увагу гледачоў мастацкі кіраўнік калектыву Валерый Шуркала ў пачатку кожнага канцэрта.

Першы канцэрт распачалі ў Глінцы ў поўдзень, другі – у Калодным. На пытанне “Чаму адразу ў дзвюх вёсках выступілі?”, мастацкі кіраўнік клуба Валерый Шуркала адказаў, што гэтыя населеныя пункты знаходзяцца недалёка адзін ад аднаго і размешчаны ўздоўж шашы. “Вось і вырашылі парадаваць жыхароў Глінкі і Калоднага сваім выступленнем, – патлумачыў ён. – Тым больш, што ў Калодным даўно не былі”.

Праграма выступлення складалася з песняў калектыву, сольных нумароў і гумарэсак.

Дырэктар Манькавіцкага СДК Васіль Яхнавец смяшыў вяскоўцаў сваімі маналогамі

“Добра, што прыехалі, павесялілі нас тут, – кажа жыхарка Калоднага Соф’я Васільеўна. – Цікава паслухаць артыстаў. Яны ж з самога Століна ехалі да нас. От малайцы!

Вяскоўцы рады артыстам

Свае гастролі па вёсках Століншчыны калектыў “Ярок” плануе працягнуць у чэрвені. 


На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube
Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com