22 ноября 2024, пятница20:42

В стране и мире

Школы павінны насіць імёны нобелеўскіх лаўрэатаў, а не карнікаў – Ціханоўская

22 ноября 2023, 15:01

Светлана Тихановская

Светлана Тихановская

Беларускія школы павінны насіць імёны нашых нобелеўскіх лаўрэатаў, а не рэжымных карнікаў, заявіла Святлана Ціханоўская. Так яна адрэагавала на навіну аб прысваенні мінскай школе №72 імя Уладзіміра Арцёмава - гэта былы камандзір АМАПа. На школе ўжо адкрылі памятную шыльду.

 

“Перайменаванне школы — не проста фармальнасць. Гэта спроба навязаць дзецям ілжывых герояў. Бо сілавікі зараз — новая эліта Беларусі, якой усё дазволена. Але ў школе не месца гвалту і агрэсіі. Школа — гэта найперш камфортнае і бяспечнае асяроддзе, пляцоўка для развіцця асобы “, – адзначыла Святлана Ціханоўская. Яна выказала спадзяванне, што сучасныя дзеці – насуперак намаганням уладаў навязаць сваю ідэалогію – здольныя думаць крытычна і маюць уласную думку. І ў гэтым іх павінны падтрымаць неабыякавыя настаўнікі і сям’я. Ціханоўская звярнулася да бацькоў са словамі, што “дзеці ніколі не павераць у прапаганду рэжыму, калі галоўнай крыніцай інфармацыі для іх будзеце вы”. Бацькоўская ўвага і сумесныя абмеркаванні — “самы моцны шчыт, які будзе засцерагаць дзяцей ад маніпуляцый і хлусні”.

Нагадаем, у Беларусі ёсць як мінімум два нобелеўскія лаўрэаты — гэта пісьменніца Святлана Алексіевіч і ўладальнік прэміі міру-2022 праваабаронца Алесь Бяляцкі. Алексіевіч вымушана была пакінуць Беларусь, Бяляцкі знаходзіцца ў калоніі і мае статут палітвязня. У 2000 годзе Нобелеўскую прэмію па фізіцы атрымаў ураджэнец Віцебска Жарэс Алфёраў, ён быў грамадзянінам Расіі, і яго імя носіць мінская гімназія №42 і віцебская гімназія №1.


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters