23 ноября 2024, суббота23:29

Культура

П’есу Івана Штэйнера паставілі ў Століне

28 апреля 2015, 16:52

Прэм’ера спектакля па п’есе земляка Івана Штэйнера “Кот на лаўрах” адбылася днямі на сцэне Столінскага аграрна-эканамічнага каледжа.

Гэта першая значная пастаноўка драматычных твораў нашых землякоў на беларускай мове ва ўстанове. Кіраўнік драмгуртка каледжа і выкладчык беларускай мовы і літаратуры Аксана Чэх адзначае, што такім чынам навучэнцы больш размаўляюць на беларускай мове не толькі на занятках, але і пасля іх заканчэння. 

У п’есе гаворыцца аб дзіўнай гісторыі, што здарылася на Палессі, а таксама аб незвычайных учынках людзей, якія трапілі ў яе зачараванае кола. На новым этапе ў творы ўзнаўляюцца класічныя традыцыі народнай смехавой культуры: заможная жыхарка Гомельшчыны, збіраючыся паміраць, усе свае грошы запісала на ката Максіма. Менавіта ён, кот, у адрозненне ад яе шматлікіх родзічаў любіў гаспадыню без усякай карысці. Але скупыя родзічы ўсё ж захацелі завалодаць грашыма жанчыны. Менавіта цераз іх старанні аўтар і аблічае многія негатыўныя з’явы ў сучасным грамадстве: карупцыю, начальнікаў-аслоў, беспрынцыпнасць палітыкаў.  

Вучаніца Івана Штэйнера Аксана Чэх дадала, што Іван Фёдаравіч ведае аб пастаноўцы яго п’есы на столінскай сцэне. Прыехаць на прэм’еру ў Столін па ўважлівых прычынах ён не змог. Аднак артысты, якія цудоўна выканалі сваю ролю ў час прэм’еры, у падарунак атрымалі кнігі з аўтографам драматурга. Адзін экзэмпляр кнігі з уласным аўтографам вядомы зямляк перадаў у музей гісторыі Столінскага каледжа.

Калі драмгурток каледжа працягне сваю дзейнасць і ў наступным навучальным годзе, то ў планах паставіць п’есу па матывах твора яшчэ аднаго вядомага выхадца са Століншчыны – Георгія Марчука.

ДАВЕДКА МП:

Іван Фёдаравіч Штэйнер – беларускі вучоны, даследчык і крытык у галінах беларускага літаратуразнаўства і фальклору. Доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі.

Нарадзіўся ў 1953 годзе ў в.Беражное Столінскага раёна, скончыў у гэтай жа вёсцы сярэднюю школу, а затым філалагічны факультэт БДУ. Працуе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны. З’яўляецца аўтарам шэрагу навукова-метадычных дапаможнікаў, навуковых работ, шматлікіх публікацый у айчынным і замежным друку.


На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pravo.by
Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com