Сустрэча з місіянерамі БПЦ і духавенствам Мінскай епархіі адбылася яшчэ 5 кастрычніка, але гэтыя падрабязнасці сталі вядома толькі зараз.
Падчас сустрэчы мітрапаліт Веніямін вынес на павестку пытанне пра мэтазгоднасць богаслужэнняў на беларускай мове і прапанаваў прагаласаваць з такім пытаннем: “Як вы лічыце: ці садзейнічае беларуская мова павелічэнню колькасці прыхаджан ці гэта штосьці штучнае?”
Падтрымалі беларускую мову каля траціны святароў, супраць была вельмі малая частка, большасць устрымалася.
Адным з галоўных спікераў на сустрэчы з духавенствам быў расійскі акцёр Мікалай Бурляеў, які, у прыватнасці заявіў, што Расія заклікана “выразаць пухліну фашызма з цела Украіны”.
Да гэтага Мітрапаліт Веніамін рэкамендаваў не спяваць у царквах “Магутны Божа”.
Нагадаем, епіскап Веніамін – Віталь Тупека – нарадзіўся ў Лунінцы в 1968 годзе, вучыўся ў СШ №1. Пасля скончыў Белдзяржуніверсітэт па спецыяльнасці “інжынер-радыёфізік”. Але не працаваў па спецыяльнасці, сышоў у рэлігію.