Раніцай 7 кастрычніка Ізраіль падвергся масіраванаму ракетнаму нападу з боку сектара Газа, які кантралюе ХАМАС. Члены групоўкі зайшлі на тэрыторыю краіны, вядуцца баі.
Баявое крыло ХАМАС заявіла пра правядзенне ваеннай аперацыі «Паводка Аль-Акса» супраць Ізраіля. Ізраільскія ўлады назвалі тое, што адбываецца, вайной і пачалі ў адказ аперацыю «Жалезныя мячы» ў сектары Газа.
МЗС Беларусі выказала «сур’ёзную занепакоенасць» у сувязі з «рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў Ізраілі». Супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Ізраілі паведамілі, што ім не паступала інфармацыя пра пацярпелых грамадзян краіны.






































