З Пскова ў Брэст прыехалі кантрактнікі з баявым досведам.
Кіраваў расейскімі дэсантнікамі на вучэннях замкамандзіра Пскоўскай дывізіі палкоўнік Сяргей Разанцаў.
Экіпіроўка беларускага дэсанту.
Маскіроўка.
Агульным лікам у вучэннях узялі ўдзел 400 дэсантнікаў, паведамляе «Вечерній Брест». Як паведамляецца, з Расіі для ўдзелу ў вучэннях прыехалі не салдаты тэрміновай службы, а бывалыя кантрактнікі, частка якіх прайшла службу ў гарачых кропках.
Уразіла і экіпіроўка расійскіх дэсантнікаў — комплекс «Ратнік». Шматслойны шлем, які вытрымлівае траплянне пісталетнай кулі з блізкай адлегласці, маска, бронекамізэлька, сістэма «навігацыі» і сувязі, аўтамат, кулямёт або снайперская вінтоўка. Сістэма дазваляе перадаваць інфармацыю пра месцазнаходжанне салдата на полі бою, цеплавізійны прыцэл забяспечвае выяўленне і вядзенне прыцэльнага агню ў любы час сутак, у любое надвор’е. Ёсць актыўныя навушнікі, якія дазваляюць мець зносіны падчас бою … Камбінезон і акуляры абараняюць ад аскепкаў гранат, мін або снарадаў. Распрацоўкі дэсантнага рыштунку вялі дзясяткі расійскіх абаронных прадпрыемстваў.
Штосьці падобнае, толькі без знакаў адрознення, было на «зялёных чалавечках» падчас крымскіх падзей. Побач з расійскімі «трансформерамі» беларускі дэсант у шлемах узору 2-й сусветнай і маскіроўкай з саломы глядзеўся беднавата.
Адпрацоўвалі на палігоне падаўленне «незаконных узброеных бандфармаванняў».