Аб гэтым сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам міністра камерцыі КНР Чжун Шанем.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь падтрымлівае і гатова ўдзельнічаць у рэалізацыі ўсіх элементаў канцэпцыі старшыні КНР Сі Цзіньпіна «Пояс і Шлях» («Эканамічны пояс Шаўковага шляху» і «Марскі шлях XXI стагоддзя»).
У сваю чаргу Чжун Шань адзначыў, што Кітайска-беларускі індустрыяльны парк – гэта стратэгічны праект двухбаковага супрацоўніцтва. «Бакі аднадушна лічаць, што гэты праект з’яўляецца пілотным у справе сумеснага будаўніцтва «Эканамічнага пояса Шаўковага шляху», – сказаў Чжун Шань.
«Кітайскі бок надае важнае значэнне развіццю будаўніцтва індустрыяльнага парка», – дадаў намеснік міністра камерцыі КНР.