14 ноября 2024, четверг01:12

В стране и мире

Каманда Латушкі паведаміць МАК імёны больш як 150 спартсменаў і функцыянераў, звязаных з вайсковымі структурамі Беларусі

28 сентября 2023, 10:49

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка па выніках удзелу ў II Еўрапейскім кангрэсе спорту і турызму.

 

Паводле палітыка, беларускія атлеты за антываенную пазіцыю зазнаюць “падвойную дыскрымінацыю”: унутры краіны спартсменаў-дысідэнтаў “выключаюць са зборных, звальняюць, уключаюць у “чорныя спісы”, “саджаюць у турму”, а па-за яе межамі не дапускаюць да спаборніцтваў.

“Беларускі спартсмен-дысідэнт застаецца безабаронным”, — канстатаваў палітык.

Прадстаўнік АПК прапанаваў пераняць досвед Польшчы: пры ўмове нейтральнага статусу дапускаць да спаборніцтваў беларускіх атлетаў з “выразнай грамадзянскай антываеннай пазіцыяй”, якія не фінансуюцца рэжымам у Мінску.

На думку Латушкі, беларускіх атлетаў-дысідэнтаў таксама можна было б дапускаць да міжнародных спаборніцтваў “наўпрост, без заяўкі” ад той ці іншай нацыянальнай федэрацыі.

ПО ТЕМЕ:


Снимок носит иллюстративный характер