25 ноября 2024, понедельник16:10

В стране и мире

У Мінску адкрылася выстава, якая спалучае стрыт-арт і трыдыцыйнае мінулае Беларусі

15 августа 2023, 17:27

Фото artpalace.minsk

Фото artpalace.minsk

«ПРА RADZIMA» — праект прысвечаны гістарычным караням і вытокам мінулага.

У прасторы ZAL #2 @artpalace.minsk адкрылася выстава беларускай мастачкі Марыі Сыракваш @syrmar.art . «ПРА RADZIMA» — праект прысвечаны гістарычным караням і вытокам мінулага. Гэта адносіны аўтара да Роднай зямлі, якія насычаны ўспамінамі пра шматлікія падарожжа, пра ўражанне і стаўленне да вобраза Беларусі, фарміраванне асабістага генетычнага кода.
Мастачка сінтэзуе архітыпічныя вобразы з сучаснымі падыходамі ў мастацтве. У сваіх працах яна ўжывае элементы стрыт-арту, выкарыстоўвае асабістыя складаныя пачуцці і выразныя мастацкія сучасныя формы. Праз прадметы традыцыйнай культуры Марыя метафарычнай мовай паказвае нам адметнасць беларусаў.
📍Выстава «ПРА RADZIMA» працягнецца да 3 верасня. Паглядзець яе можна па адрасе: г. Мінск, вул. Казлова, 3. Час працы: з 11.00 да 20.00, панядзелак – выходны.
Кошт квіткоў: дарослы – 6 руб., льготны – 3 руб.
Куратар: Кацярына Янкоўская @yankouskaya_kate

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Chrysalis Mag (@chrysalismagazine)


Снимок носит иллюстративный характер / Фото: Kerem Uzel / Bloomberg
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: unsplash.com