5 декабря 2025, пятница15:41

Полешуки

У акцыі салідарнасці беларусаў Вільні прыняла ўдзел Святлана Ціханоўская

10 августа 2023, 8:26

Акцыя прайшла на Кафедральнай плошчы. Пасля мітынгу калона накіравалася да Беларускай амбасады, дзе адбыўся канцэрт.

 

«Нас нішто не спыніць, пакуль мы не вернем сабе нашу краіну», — адзначыла Святлана Ціханоўская.

«Мы з вамі ўсе — дзеці адной краіны, і гэта краіна належыць нам, а не ўзурпатарам і акупантам», — заявіла яна, звяртаючыся да беларусаў.

Ціханоўская падзякавала ўсім краінам, якія падтрымлівалі беларускі народ тры гады. Асобна яна выказала падзяку Літве, якая «выратавала столькі жыццяў».

Разам з тым палітык у чарговы раз заклікала Літву не ўраўноўваць абмежаванні для беларусаў і расіян, «адрозніваць беларусаў ад рэжыму».

Нагадаем, Святлана Ціханоўская родам з Палесся — Мікашэвічаў Лунінецкага раёна.


Фото: погранслужба Литвы
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: zautra.by