Да эфіру 29 ліпеня, акрамя незалежных СМІ, далучацца блогеры, палітыкі, дзеячы культуры і спорту, грамадскія актывісты.
Усе ахвяраванні будуць збірацца на адзін рахунак, адкуль пойдуць фондам, ініцыятывам і арганізацыям, якія дапамагаюць палітвязням і іх родным. Кантраляваць размеркаванне сабраных сродкаў будзе спецыяльна створаная наглядальная рада.
Усіх гледачоў марафону, якія знаходзяцца ў Беларусі, арганізацыйная група заклікае памятаць аб сваёй бяспецы: «не рэпосціць, не лайкаць і не каментаваць трансляцыю са сваіх прыватных акаўнтаў, ахвяраванні рабіць толькі праз карты і рахункі сяброў і блізкіх, якія жывуць за мяжой».
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.
Media-Polesye






































