23 ноября 2024, суббота12:18

В стране и мире

Змены ў закон аб СМІ ствараюць умовы для татальнага кантролю над інфармацыяй – Аліна Коўшык

3 июля 2023, 8:12

Аліна Коўшык

Аліна Коўшык

Змены ў заканадаўства аб СМІ ў Беларусі не накіраваны на ўдасканаленне механізмаў абароны нацыянальных інтарэсаў, а ствараюць ўмовы для "татальнага кантролю над інфармацыяй і падаўлення свабоднага абмену меркаваннямі", заявіла прадстаўнік АПК па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.

 

“Гэта чарговы крок на поўнае вынішчэнне права журналістаў на свабоду слова, а таксама права грамадзян на атрыманне аб’ектыўнай інфармацыі”, — напісала яна ў “Інстаграме”.

Незалежныя СМІ, падкрэсліла палітык, выконваюць важную ролю ў здаровай дзяржаве: “Яны не толькі даюць грамадзянам доступ да розных пунктаў гледжання, але таксама ажыццяўляюць кантроль за ўладай, раскрываючы карупцыйныя злачынствы і парушэнні правоў чалавека, — а гэта менавіта тыя рэчы, на якіх і трымаецца рэжым Лукашэнкі”.

ПО ТЕМЕ:


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock