22 ноября 2024, пятница14:02

Культура

У Пінску пачынаецца фестываль арганнай музыкі

22 июня 2023, 15:48

У праграме заяўлены 33 канцэрты арганнай і камернай музыкі з удзелам айчынных і замежных музыкантаў.

 

Як “Медыя-Палессе” распавядала раней, з 24 чэрвеня ў Пінску распачнецца фестываль «Ars Magna Organi» («Вялікае мастацтва аргана»), які завершыцца 17 верасня. Арганізатарамі фестывалю ў горадзе з’яўляецца Курыя Пінскай Дыяцэзіі і гарвыканкам.

Канцэрты фестывалю будуць выконвацца на двух гістарычных арганах (у Пінску і Мядзведзічах) і адным сучасным (у Віцебску), – паведамляе адзін з арганізатараў фестывалю Аляксандр Бурдзялёў.

23 канцэрты пройдуць у Пінскім кафедральным касцёле.

Яшчэ сем канцэртаў адбудзецца па выходных з 2 ліпеня па 10 верасня ў каталіцкім касцёле Святых апосталаў Пятра і Паўла вёскі Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна – на аргане 1912 года віленскага майстра Пятра Вайцяховіча. Арганізатарам іх стане Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт.

Яшчэ 3 канцэрты пройдуць 5 ліпеня, 24 жніўня і 13 верасня ў Віцебскай абласной філармоніі на органе 2007 года фірмы Glatter-Götz.

Таксама адбудуцца майстар-класы па арганным выканальніцтве.

Упершыню ў Беларусі ў касцёле будзе паказаны нямы фільм 1918 года «Брат Сонца» пра жыццё святога Францішка Асізскага, агучаны арганнай імправізацыяй.

Таксама падчас фестывалю адзначаць 150-гадовы юбілей з дня нараджэння нямецкага кампазітара Макса Рэгера. Яму будзе прысвечаны першы сольны арганны канцэрт фестывалю ў Пінску.

Урачыстае адкрыццё фестывалю акадэмічнай арганнай музыкі «Ars Magna Organi» адбудзецца ў саборы Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі 24 чэрвеня ў 15.30. Там жа пройдзе асноўная праграма.

У гэтым саборы размешчаны другі па велічыні арган Беларусі, адрамантаваны ў 2018 годзе на грошы Юрыя Зісера, а сам фестываль узнік у 2019 годзе дзякуючы яго падтрымцы.

Арган у Пінску – адзін з найстарэйшых у Беларусі. Яго пабудавалі ў 1836 годзе, першапачаткова – у барочным стылі, а ў 1936 годзе перабудаваны ў рамантычнай канцэпцыі. Аднак пэўная частка барочных рэгістраў была захавана, што дазваляе выконваць і музыку эпохі Барока.

Пра пінскі арган быў зняты фільм, прысвечаны памяці Юрыя Зісера.

 

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.

Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters
Фото facebook.com/GeneralStaff.ua
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com