28 ноября 2024, четверг11:46

Общество

Лукашэнку паказалі разгон “футбольных ультрас” (фота, відэа)

6 марта 2015, 9:11

Аляксандр Лукашэнка ў чацвер у Мінску наведаў брыгаду спецпрызначэння ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў. Яму паказвалі зброю, экіпіроўку байцоў, тое, як яны праходзяць падрыхтоўку. Таксама перад Лукашэнкам наладзілі паказальную трэніроўку. Паводле легенды, “бунтавалі футбольныя ўльтрас”. Для іх разгону былі задзейнічаныя падраздзяленні ўнутраных войскаў. Цікава, што “ультрас” былі не толькі ў будаўнічых касках, але і ў шлемах спецназу […]

Аляксандр Лукашэнка ў чацвер у Мінску наведаў брыгаду спецпрызначэння ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў. Яму паказвалі зброю, экіпіроўку байцоў, тое, як яны праходзяць падрыхтоўку. Таксама перад Лукашэнкам наладзілі паказальную трэніроўку. Паводле легенды, “бунтавалі футбольныя ўльтрас”. Для іх разгону былі задзейнічаныя падраздзяленні ўнутраных войскаў.

Цікава, што “ультрас” былі не толькі ў будаўнічых касках, але і ў шлемах спецназу (іх ролю выконвалі байцы ўнутраных войскаў). “Хуліганы” кідалі ў праваахоўнікаў цэглай, у іх былі падрыхтаваныя бутэлькі з нейкай вадкасцю. Зразумела, што ўнутраныя войскі хутка навялі парадак. Ці застаўся Лукашэнка задаволены іх дзеяннямі, невядома.

Лукашэнку падаравалі ваенную форму новага ўзору (фота, відэа)

Нагадаем, што ўчора, выступаючы перад кіруючым складам органаў унутраных спраў, кіраўнік дзяржавы запатрабаваў не дапускаць супрацьпраўных дзеянняў “асобных моладзевых аб’яднанняў”.

Лукашэнка гаварыў пра актывізацыю ў Беларусі футбольных фанатаў


Фото: Pixabay
Фото из архива Медиа-Полесья
Фото иллюстрационное
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: Svetlana Lukienko, Shutterstock.com
Многие старались запечатлеть эти моменты на свои телефоны, фотоаппараты