7 декабря 2025, воскресенье06:33

Происшествия

Пракуратура Нідэрландаў: Малайзійскі «Боінг» збілі з расійскага «Бука»

5 марта 2015, 8:48

"Бук" быў прывезены з Расіі ва Украіну незадоўга да трагедыі.

Малайзійскі самалёт рэйса «МН17» быў збіты ракетай «Бук», запушчанай з расійскай ўстаноўкі, і, хутчэй за ўсё, расійскім экіпажам. Як перадае УНІАН, з такім паведамленнем выступіла прэс-служба пракуратуры Нідэрландаў. Менавіта пад кіраўніцтвам нідэрландскіх пракурораў Міжнародная група крыміналістаў (JIT) праводзіць расследаванне трагедыі.

Паведамляецца, што «Бук» быў прывезены з Расіі ва Украіну незадоўга да трагедыі. У якасці пацвярджэння прыводзяцца шматлікія фота- і відэазапісы, а таксама знойдзеныя і апытаныя сведкі.

Следчыя Міжнароднай групы сабралі і апрацавалі больш за мільён дакументаў, фота і відэа. Цяпер экспертам належыць не толькі выявіць кола падазроных і сабраць доказы супраць іх, але і падаць суду факты і сведчанні, дастатковыя для вынясення абвінаваўчага прысуду.

Разам з тым у пракуратуры Нідэрландаў кажуць, быццам ёсць сур’ёзныя доказы таго, што расійскія сакрэтныя службы пастаянна спрабуюць узламаць камп’ютарныя сістэмы галандскай паліцыі і пракуратуры. У смартфонах і лэптопах, якія следчыя выкарыстоўвалі ва Украіне і якія мелі кантакт з мясцовымі інтэрнэт-сеткамі, знайшлі шпіёнскую праграму Spyware, таму іх давялося знішчыць.


Фото использовано в качестве иллюстрации: spektr.by
Фото: погранслужба Литвы
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: zautra.by