Пуцін паводзіць сябе так, як быццам ніякіх дамоўленасцяў у Мінску не было. Пра гэта заявіў другі прэзідэнт Украіны і прадстаўнік трохбаковай кантактнай групы наконт Данбаса Леанід Кучма ў інтэрв’ю газеце «Голас Украіны».
«Нам фактычна прад’яўлены ультыматум. Ці мы прымем яго ўмовы і спынім усякі супраціў, або перастанем існаваць як незалежная дзяржава. Ён даў зразумець, што не спыніцца ні перад якімі стратамі і выдаткамі ў дасягненні сваёй мэты», — кажа Леанід Кучма.
Пры гэтым, Кучма упэўнены, што такі ультыматум выстаўлены не толькі Украіне, але і ўсяму заходняму свету.