Ціханоўская мяркуе, што “сярод яго “эліты” пачнецца самая сапраўдная барацьба”: “Калі яго не стане, увесь уплыў гэтай “эліты” будзе вельмі крохкім — а амбіцыі вялізнымі”.
І менавіта ў гэты момант павінны адбыцца перамовы і прызначаныя новыя выбары — каб вырашыць палітычны крызіс і нарастаючы раскол у краіне, падкрэсліла Ціханоўская.
Палітык адзначыла, што ў дэмакратычных сіл ужо распрацаваная стратэгія пераходнага перыяду, публічная версія якой пасля абмеркавання будзе апублікаваная.