Літоўскае ведамства са спасылкай на калег з Дзяржаўнай пагранічнай аховы Латвіі паведаміла, што ў мінулы дзень папярэджана 60 спроб нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы (95).
Паводле інфармацыі Пагранічнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабавалі нелегальна перасекчы 79 іншаземцаў (104), у тым ліку грамадзяне Эрытрэі, Ганы, Каморскіх астравоў, Конга, Малі. Затрыманы грамадзянін Літвы, які перавозіў 10 нелегалаў.
З пачатку года зафіксавана 11.848 спроб незаконнага пранікнення ў ЕС з беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 8.366, Латвію — 2.530, Літву — 952), у тым ліку з пачатку траўня — 1.048.