7 декабря 2025, воскресенье20:40

Культура

“Барды, адгукніцеся!”, ці: Злёт бардаў і іншыя святы ў Століне

5 февраля 2015, 16:35

Злёт бардаў, а таксама свята вакальна-харавога мастацтва і ваенна-патрыятычнай песні пройдуць на Століншчыне ў рамках раённага адборачнага тура абласнога песеннага форума “З любоўю да песні”, прысвечанага 70-годдзю Перамогі. Калі Вы – творчы чалавек, то Вас чакаюць на форуме 14 і 15 лютага.

Пра раённы тур і асаблівасці яго правядзення Медыя-Палессю распавёў вядучы спецыяліст Столінскага раённага метадычнага цэнтра Валерый Шуркала.

Адборачны тур пройдзе па намінацыях:

Свята вакальна-харавога мастацтва “Ляці, наша песня” і духоўнай музыкі “Песнь Песняў;

— Свята ваенна-патрыятычнай песні “Песні Вялікай Перамогі”;

— Злёт бардаў “Наполним музыкой сердца”.

Валерый Шуркала адзначыў, што на адборачным туры будуць вельмі рады мясцовым бардам.

Адборачны тур пройдзе:

— 14 лютага ў Столінскім ГДК;

— 15 лютага ў Давыд-Гарадоцкім ГДК і Альшанскім СЦКіВЧ.

Заяўкі на ўдзел падаваць у Столінскі раённы метадычны цэнтр, або па тэл.: 8(01655) 76-2-27.

 


Travel Polish visa
Фото использовано в качестве иллюстрации: spektr.by