Як паведамляе аналітычны цэнтр Belarus Security Blog са спасылкай на Міністэрства абароны Украіны, у ходзе антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны 2 лютага сілы АТА не толькі нанеслі значныя страты баевікам (150 чалавек забітымі, 280 параненымі), але таксама знішчылі немалую колькасць тэхнікі, сярод якой аказалася і цяжкая агнямётная сістэма «Бураціна» расійскай вытворчасці.
Гэта з’яўляецца прамым доказам удзелу Расіі ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны. Паводле афіцыйных дадзеных, ЦАС-1 «Бураціна» маюцца ў распараджэнні толькі ва УС Расіі, Азербайджана, Казахстана і Ірака. Такім чынам, баевікі тэрарыстычных груповак ДНР і ЛНР маглі атрымаць дадзенае ўзбраенне выключна з РФ.