Цяпер дылерскія цэнтры Peugeot могуць прапанаваць пакупнікам дзве мадэлі: седан Peugeot 301 і красовер Peugeot 3008.
Peugeot 301.
Peugeot 301 прадстаўлены ў камплектацыі Access, Active ці Allure з бензінавымі рухавікамі 1,2 ці 1,6 л і аўтаматычнай ці механічнай КПП. Цэны на аўтамабіль пачынаюцца ад 182 мільёнаў рублёў.
Peugeot 3008.
Peugeot 3008 можна набыць у камплектацыі Active ці Allure. Іх аснашчаюць бензінавымі рухавікамі 1.6 VTi (120 к.с.) ці 1.6 THP (150 к.с.) і аўтаматычнай ці механічнай КПП. Мінімальная цана Peugeot 3008 — 314 мільёнаў рублёў.
У сувязі з адкрыццём уласнай вытворчасці, магчыма, дылеры Peugeot цалкам пяройдуць на аўтамабілі беларускай зборкі, і пакупнік не зможа выбраць паміж Peugeot беларускай і замежнай зборкі.
Пра гэта паведаміў дырэктар па маркетынгу «СП Аўта Груп» Валянцін Трыгорлаў. Ён таксама расказаў пра меркаваныя аб’ёмы вытворчасці:
«У 2014 годзе мы планавалі выпусціць каля 2500 аўтамабіляў. Аднак сітуацыя на рынку змянілася, асабліва лічваючы тую кольксаць машын, прывезеных беларусамі з Расіі. Праз два-тры месяцы рынак дасць больш дакладныя лічбы, аднак зразумела, што аўтамабіляў будзе зроблена менш», — сказаў Трыгорлаў.
Ужо ў сакавіку плануецца распачаць продаж Peugeot Partner і Peugeot 508, а таксама Citroёn C-Elysee і Citroёn Berlingo беларускай зборкі.
Пакуль што аўтамабілі будуць збірацца выключна для беларускага рынку, аднак ужо абмяркоўваецца магчымасць збіраць Peugeot і Citroen для Расіі.