Удзельнікі далі адзнаку сітуацыі ў Беларусі па шкале ад -5 да +5.
Агульнае для ўсіх сфер значэнне індэкса рэзіліентнасці (ІР) у 2022 годзе склала -2,17, што, як адзначаюць аўтары, адпавядае стану крызісу «з тэндэнцыяй да пагаршэння».
▪️ У самым цяжкім становішчы ў Беларусі застаецца палітыка — -2,60. Пры гэтым «на мяжы калапсу» ў гэтай сферы — унутраная палітыка — -4,56.
▪️ Стан эканомікі за год, паводле ацэнак экспертаў, «перажыў найбольшае пагаршэнне». ІР у гэтай сферы знізіўся на 0,89 бала — з -1,44 да -2,33.
▪️ У інфармацыйнай сферы агульны ІР — -2,45. Горш за ўсё, паводле ацэнак экспертаў, справа ідзе з «умовамі працы медыя» — -4,36.
▪️ Больш высокі індэкс рэзіліентнасці зафіксаваны ў грамадскай сферы — -1,31. Горш за ўсё тут становішча з грамадскімі арганізацыямі -3,10.
▪️ ІР y ваенным сегменце склаў -0,30. Найменшыя адзнакі атрымалі «міжнародныя і рэгіянальныя ваенныя саюзы» — -3,33 і «парытэт паміж саюзнікамі» — -3,88. Станоўча ацэнена «камандаванне войскамі» — 1,12.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.
Media-Polesye





































