9 ноября 2024, суббота19:27

Общество

Жыхара Іванава двойчы асудзілі за адзін надпіс на бюлетэні для галасавання

13 апреля 2023, 10:50

Фото использовано в качестве иллюстрации

Фото использовано в качестве иллюстрации

У судзе Іванаўскага раёна асудзілі 36-гадовага мантажніка Дзмітрыя Жыдко. Як паведамляюць праваабаронцы, мужчыну вінавацілі ў хуліганстве паводле ч. 1 арт. 339 КК. Яму прысудзілі два гады калоніі агульнага рэжыму, але адзін год скасавалі па амністыі.

 

Нагодай стаў выпадак падчас канстытуцыйнага рэферэндуму 27 лютага 2022 года. У Беларусі гэты дзень адзначыўся шматлікімі антываеннымі пратэстамі.

Згодна з матэрыяламі справы, Жыдко зрабіў на бюлетэні для галасавання непрыстойны надпіс на адрас Лукашэнкі. Потым ён, не апускаючы бюлетэнь у скрыню для галасавання, паказаў яго ў разгорнутым выглядзе чальцам камісіі. На бюлетэні быў надпіс “Лукашэнка і Пуцін, …. жахлівым чынам”.

Мужчыну арыштавалі на 15 сутак, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве (арт. 19.1 КаАП). А потым на яго пачалі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі, але экспертыза не знайшла ніякай абразы. Тады справу перакваліфікавалі ў хуліганства.

Юрысты адзначаюць, што пры гэтым былі парушаныя юрыдычныя правілы і беларускія законы, бо за адзін учынак мужчыну пакаралі двойчы.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.

Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!


Снимок носит иллюстративный характер / Фото: msavto.by