Было заяўлена, што моладзі не хапае прававой пісьменнасці, і трэба супрацьдзейнічаць яе ўцягванню ў злачынствы, у тым ліку звязаныя з “экстрэмізмам“.
Намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс сказала, што апошнім часам у РБ павялічалася колькасць злачынстваў “экстрэмісцкай і тэрарыстычнай накіраванасці“. І рэжыму, відаць, стала трывожна. Па словах Чупрыс, людзі становяцца фігурантамі спраў, па якіх ім пагражае смяротнае пакаранне, а яны гэтага нават і не ўсведамляюць.
На нарадзе было прапанавана ў навучальных установах арганізоўваць прагляды прапагандысцкіх фільмаў пра “тэрарызм” у Беларусі. “Трэба, каб ВНУ краіны, юрыдычныя факультэты ўключыліся ў працэс процідзеяння дэструктыўнаму ўплыву на нашых хлопцаў і дзяўчат, — цытуе словы Вольгі Чупрыс БелТА. — Мы маем справу з досыць моцным уплывам звонку“.
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў развіваў тэму: “Прававой пісьменнасці ў моладзі, ды і не толькі ў яе, практычна не відаць“. Паводле яго слоў, беларусы не разумеюць, чаму 30 чалавек абвінавачваюць па справе Мачулішчаў у тэрарызме: многія не ведалі, каму дапамагалі.
“У моладзі неабходна сфарміраваць разуменне таго, што дзесьці могуць быць нейкія падвохі, яны павінны ўмець бачыць магчымыя падводныя плыні“, — заявіў Рыжанкоў.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.
Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!