22 ноября 2024, пятница21:28

Культура

Пінчанка Ганна Шаркунова напісала песню на верш Максіма Знака

8 апреля 2023, 10:20

Янаўбачыла ліст Максіма Знака з турмы у стужцы Facebook. Праз два гады з’явілася песня “Знакі».

 

Як паведаміла Ганна, Максім прасіў каго-небудзь з музыкантаў скласцi мелодыю на яго вершы. У тую ж хвіліну яна і загучала ў маёй галаве.

«З таго часу прайшло шмат падзей… але ўсе гэтыя месяцы я насіла гэтую мелодыю ўнутры, спявала яе… і ведала, што абавязкова зраблю з яе песню.

Тэма дзяцей баліць мне асабліва. Дзяцей, якія чакаюць бацькоў з турмаў… Тысяч і тысяч дзяцей, змушаных пакінуць Радзіму разам з бацькамі – у невядомасць…. Цэлае пакаленне дзяцей, якіх Беларусь можа страціць… або ўжо страціла назаўжды…

Але мы будзем працягваць кахаць і радавацца, мы будзем убіраць у сябе ўсё лепшае з гэтага вялізнага і яскравага свету.  Мы будзем працягваць жыць для нашых дзяцей!.. І абавязкова захаваем ў іх сэрцы часцінку Беларусі… Каб аднойчы вярнуцца разам з імі дадому.

Гэтая дарога можа быць доўгай і цяжкай. Яна можа заняць усё жыццё. Але вельмі хочацца сустракаць па дарозе добрыя Знакі. Знакі надзеі, што ўсё абавязкова будзе добра.

Знакi

Колькі незнаемых

І неверагодных

Сёлета ўбачыў упершыню…

Новых маіх родных

Некалькі мільёнаў…

Сёлета я знайшоў сваю сям’ю…

Станавіся побач і спявай, каб пачуў

Неверагодны край.

Позіркам сустрэцца

І адчуць як сэрца

Абдымае сонечны прамень.

Проста быць сабою,

Проста жыць с любоўю,

Проста быць, і ведаць:

Будзе дзень!

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.

Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters