24 ноября 2024, воскресенье18:24

В стране и мире

Польшча дамаглася вызвалення больш як 10 палітвязняў у Беларусі

29 марта 2023, 15:04

Фото: www.gov.pl

Фото: www.gov.pl

Польшча дамаглася ад беларускіх уладаў вызвалення больш як 10 палітвязняў. Пра гэта ў эфіры Польскага радыё заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі.

 

Дыпламат не стаў удакладняць імёны вызваленых і акалічнасці вызвалення.

“Я не хачу гаварыць пра дэталі гэтых справаў, таму што кожны раз патрэбны быў індывідуальны падыход. У выпадку такіх перамоваў трэба быць асцярожным.

Найважнейшая паспяховасць — дасягненне вызвалення палітвязняў. Я цяпер гавару пра палякаў, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах, бо гэта для нас прыярытэт, але нам трэба памятаць, што па палітычных матывах зняволеныя ў Беларусі больш за 1500 чалавек”, — падкрэсліў Яблоньскі.

Ён дадаў, што дзякуючы Польшчы пастаянна расце міжнародны ціск на Беларусь дзеля вызвалення палітвязняў.

Пасля таго як у Беларусі прысудзілі 8 гадоў зняволення журналісту Анджэю Пачобуту, актывісту польскай меншасці, 9 лютага Польшча абвясціла пра закрыццё памежнага пераходу ў Баброўніках. У сярэдзіне сакавіка Еўрапарламент спецыяльнай рэзалюцыяй заклікаў беларускія ўлады вызваліць нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, Анджэя Пачобута і ўсіх іншых палітвязняў.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.

Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!


Иллюстрация media-polesye.com