15 января 2025, среда15:58

Общество

Каталікі атрымалі магчымасць аднавіць свае духоўныя сілы

22 января 2015, 22:11

Катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску -  адзін з сямі касцёлаў, у якім можна атрымаць поўнае адпушчэнне грахоў.

Біскуп Антоні Дзям’янка падпісаў Дэкрэт аб адпустах у Пінскай дыяцэзіі ў Год кансэкраванага жыцця (то бок год, прысвечаны асобам, якія аддалі сваё жыццё служэнню Богу).

Паводле Дэкрэту, да 2 лютага 2016 кожны вернік штодзённа можа быць вызвалены ад грахоў. Акрамя Пінскага катэдральнага касцёла, гэта можна зрабіць у касцёлах Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце, Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі, Святых Пятра і Паўла ў санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне, Узвышэння Святога Крыжа ў санктуарыі Св. Андрэя Баболі ў Іванаве, Маці Божай Фацімскай у Баранавічах и касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе.

Для атрымання адпусту неабходна вызваліцца ад грахоў на споведзі, прыняць Святую Камунію і памаліцца ў інтэнцыях СвятогаАйца.

ДАВЕДКА МП

Індульгенцыя (у літургічных тэкстах Каталіцкага Касцёла ў Беларусі выкарыстоўваецца тэрмін «адпуст») – гэта форма духоўнай рэабілітацыі, якую Касцёл прапануе сваім вернікам, што атрымалі духоўныя раны ў выніку ўчыненага граху.

Адна з умоў для тых, хто хоча аднавіць свае духоўныя сілы з дапамогай атрымання адпусту, – здзейсніць добры ўчынак, вызначаны Касцёлам (гэта можа быць малітва, пілігрымка, наведванне хворых).

 


Фото: пресс-служба президента ПМР
Фото: Time
Александр Лукашенко. Архивное фото: Reuters
Арина Соболенко / https://twitter.com/AustralianOpen
Фото: Pixabay
Фота Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Фото использовано в качестве иллюстрации
Бывший украинский министр Дмитрий Кулеба на канале «Комик плюс историк». Скриншот видео
Фото: Martin Brosy, unsplash.com
Фото ua.depositphotos.com