Рашэнне пра ліквідацыю прынялі ўласнікі кампаній, піша Dev.by.
Gurtam афіцыйна ліквідуе кампанію ў Беларусі з 28 лютага, Akveo — з 9 студзеня.
Як адзначае dev.by, супрацоўнікам Akveo прапанавалі рэлакавацца ці звольніцца яшчэ напрыканцы 2022-га.
ІТ-кампанію Gurtam заснавалі ў 2002 годзе Аляксей і Уладзімір Шчурко. Гэта кампанія стварыла платформу для спадарожнікавага маніторынгу і інтэрнэту рэчаў Wialon, а таксама платформу flespi для паскоранай распрацоўкі геалакацыйных рашэнняў. Да Wialon падключана больш за 3,5 мільёна машын ды іншых аб’ектаў у больш чым 150 краінах свету.
Софт Gurtam выкарыстоўваюць сотні тысяч кампаній па ўсім свеце. Офісы кампаніі дзейнічаюць у пяці краінах: Літве, Грузіі, ААЭ, Аргенціне, ЗША. Кампанія налічвае каля 300 спецыялістаў. Раней асноўная каманда працавала ў Беларусі, цяпер большасць працуе ў Літве. Адзін з кіраўнікоў кампаніі трапілі пад рэпрэсіі падчас пратэстаў 2020 года.
Пасля пачатку шырокамаштабнай агрэсіі Расіі ў лютым 2022-га Gurtam дала ўкраінскім кампаніям бясплатны доступ да воблачных сэрвісаў на больш як шэсць месяцаў. У сакавіку гэтая кампанія прыпыніла продаж сваіх прадуктаў у Расіі, а ў снежні зачыніла расійскую юрыдычную асобу.
Кампанія Akveo была створаная ў 2015 годзе, яе заснавалі Канстанцін Даноўскі і Уладзімір Лугоўскі. Akveo займаецца распрацоўкай уласных праграмных прадуктаў для вэб- і мабільных рашэнняў (ngx-admin, Kitten Tricks і іншыя). Яе праграмы выкарыстоўваюцца ў аўтамабільнай, турыстычнай, банкаўскай, медыцынскай, тэлекамунікацыйнай і адукацыйнай галінах.
Офісы кампаніі ёсць у Дэнверы, Вільні і Варшаве. У Akveo працуюць каля 100 спецыялістаў, раней яны былі пераважна ў Мінску, цяпер — у Літве і Польшчы.
За апошнія гады з беларускага рынку сышлі такія буйныя ІТ-кампаніі, як Wargaming, One Soil, Flo, Targetprocess, Fibery, Vochi, Wannaby, Playgendary, Verv.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.
Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!