Даляр сёння патаннеў на 80 рублёў да 14 880.
Нагадаем, што пазаўчора даляр дасягнуў максімальнага значэння — 15 010, а ўчора патаннеў (упершыню за 14 месяцаў) на 50 рублёў (14 960), а цяпер новае зніжэнне.
Расійскі рубель патаннеў на два рублі (учора рост беларускага склаў 1,5 рубля).
Аднак у Мінску ў абменніках валюты мала. Банкі пераважна прадаюць тое, што кліенты здаюць, але аб’ём продажу валюты насельніцтвам знізіліся.