Гэтую тэхніку ў час вучэнняў у Літве будуць выкарыстоўваць літоўскія і амерыканскія вайскоўцы, якія знаходзяцца ў Рукле.
Новая змена амерыканскіх вайскоўцаў прыбыла з 2-га кавалерыйскага палка 3-й дывізіі пяхоты ЗША ў Германіі.
Вайскоўцы ЗША ў краінах Балтыі пазменна дыслакуюцца з вясны 2014 года ў рамках аперацыі Operation Atantic Resolve. Мэта гэтай аперацыі — паказаць саюзнікам ЗША, што НАТА гарантуе бяспеку ва Усходняй Еўропе перад агрэсіўнымі дзеяннямі Расіі ва Украіне.