27 ноября 2024, среда06:01

В стране и мире

Полк Каліноўскага адзначае год з часу стварэння

9 марта 2023, 15:41

Іван Марчук (

Іван Марчук ("Брэст") у сакавіку 2022-га / t.me/belwarriors

Падраздзяленне было заснаванае 9 сакавіка 2022-га, спачатку як батальён, а да таго існавала рота беларускіх добраахвотнікаў.

 

Пра стварэнне асобнага беларускага падраздзялення ў відэазвароце аб’явіў Іван Марчук (“Брэст”, на здымку знізу), які ў чэрвені мінулага года пад Лісічанскам загінуў у баю з расійскімі войскамі.

Батальён пашырыўся да палка ў траўні 2022-га.

“За гэты час мы панеслі страты, піша прэс-служба палка Каліноўскага. — Два нашых ваяра ў палоне ў акупанта. Многія з ваяроў атрымалі параненні рознай ступені цяжкасці. Але, пры ўсім гэтым, нас становіцца ўсё больш! Мы штодзень выконваем баявыя задачы на фронце. Мы заявілі аб сваіх палітычных амбіцыях. Да нас далучаюцца цэлымі арганізацыямі. Аб нас ведаюць ва Украіне, Польшчы, Літве, Латвіі, Эстоніі, ЗША, Канадзе, Брытаніі і яшчэ ў шматлікіх дэмакратычных краінах свету. А галоўнае — нас чакаюць у Беларусі”.

Полк Каліноўскага ўваходзіць у склад Узброеных сіл Украіны. Яго байцы ўдзельнічаюць у баях у самай гарачай кропцы фронту — у Бахмуце.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.

Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!


Фото ua.depositphotos.com
Иллюстрация media-polesye.com