19 декабря 2025, пятница18:55

В стране и мире

Пракурор партрабуе для Касцюговай і Кузінай па 10 гадоў зняволення

6 марта 2023, 14:25

Пракурор патрабуе для Валерыі Касцюговай і Таццяны Кузінай па 10 гадоў зняволення, даведалася Еўрарадыё. Суд над імі распачаўся 6 лютага ў Мінску.

 

Палітзняволеных вінавацяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: «Дапамога дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады», «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы» і «Распальванне іншай сацыяльнай варожасці».

Касцюгова — палітолаг, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці «Наше мнение», рэдактарка і аўтарка «Беларускага штогодніка», кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе». Яна знаходзіцца за кратамі з 30 чэрвеня 2021 года.

Кузіна — сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa, экспертка даследчага праекта bipart. Яе затрымалі ў Мінску ўначы з 28 на 29 чэрвеня 2021 года.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.

Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!