На канале апублікавана першае відэа: «Закат кар’еры Міхалка і нечаканы герой „Ляпіса Трубяцкога“, якога вы не ведалі».
«Сёньня я запускаю свой YouTube-канал „Міністэрства сепультуры“. У ім будзе багата ўсяго пра беларускую музыку і ня толькі (бо, напрыклад, на гэтым фота зафіксаваныя мае думкі пра дыету ў сакавіку).
Цяпер мне вельмі патрэбная ваша дапамога: калі ласка, падпішыцеся на мой канал і распавядзіце пра яго сваім сябрам. Плян — штотыдзень рабіць новыя выпускі. Ну і буду вельмі рады, калі вы падзеліцеся сваім меркаваньнем», — напісаў Чарнуха ў фэйсбуку.