23 ноября 2024, суббота18:18

Происшествия

У Луганскай вобласці «казакі» абстралялі расійскі спецназ, ёсць загінулыя і параненыя

6 января 2015, 10:22

У Луганскай вобласці прадстаўнікі так званых «казачых» фармаванняў абстралялі спецатрад Унутраных войскаў МУС Расіі, у выніку чаго ёсць загінулыя і параненыя. Пра гэта ў сваім Facebook паведаміў кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук.   «Зафіксаванае раней групай ІС артылерыйскае падраздзяленне аднаго з т.зв.» казачых» фарміраванняў, перакінутае ў раён Луганска (батарэя – 6 гаўбіц Д-30), адкрыла […]
У Луганскай вобласці прадстаўнікі так званых «казачых» фармаванняў абстралялі спецатрад Унутраных войскаў МУС Расіі, у выніку чаго ёсць загінулыя і параненыя.
Пра гэта ў сваім Facebook паведаміў кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук.
 
«Зафіксаванае раней групай ІС артылерыйскае падраздзяленне аднаго з т.зв.» казачых» фарміраванняў, перакінутае ў раён Луганска (батарэя – 6 гаўбіц Д-30), адкрыла агонь па размяшчэнні спецатрада Унутраных войскаў МУС РФ. Абстрэл выклікаў паніку сярод расійскіх вайскоўцаў. Ёсць загінулыя і параненыя», — напісаў Тымчук.
 
Ён адзначыў, што фармаванні «казакоў», якія дзейнічаюць у паласе Алчэўск — Стаханаў, прыведзеныя ў «пастаянную баявую гатоўнасць» у сувязі з планамі кіраўніцтва самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» ўзяць пад свой кантроль гэты раён.

На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube
Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»