23 ноября 2024, суббота15:54

Происшествия

Украіна: 12 вайскоўцаў загінулі ў ДТЗ на Данбасе

6 января 2015, 10:21

12 вайскоўцаў украінскай арміі загінулі ў выніку сутыкнення аўтобуса «Багдан», які перавозіў вайскоўцаў, з грузавым аўтамабілем «КрАЗ» у Арцёмаўску Данецкай вобласці, паведамляе прэс-служба МУС краіны. Прычынай сутыкнення называюцца дрэнныя ўмовы надвор’я.   18 чалавек атрымалі траўмы ў ДТЗ.   «На месцы трагедыі працуе камісія ў складзе прадстаўнікоў ваеннай пракуратуры, работнікаў ДАІ, следча-аператыўная група МУС Украіны […]
12 вайскоўцаў украінскай арміі загінулі ў выніку сутыкнення аўтобуса «Багдан», які перавозіў вайскоўцаў, з грузавым аўтамабілем «КрАЗ» у Арцёмаўску Данецкай вобласці, паведамляе прэс-служба МУС краіны.
Прычынай сутыкнення называюцца дрэнныя ўмовы надвор’я.
 
18 чалавек атрымалі траўмы ў ДТЗ.
 
«На месцы трагедыі працуе камісія ў складзе прадстаўнікоў ваеннай пракуратуры, работнікаў ДАІ, следча-аператыўная група МУС Украіны і камандавання Нацыянальнай гвардыі Украіны», – адзначаецца ў прэс-рэлізе ўкраінскага МУС.
 
Здарэнне адбылося ў ходзе ратацыі добраахвотнікаў і вайскоўцаў у зоне канфлікту.
Пацярпелых даставілі ў Арцёмаўск, адкуль, як паведамляе МУС Украіны, іх перавязуць у Харкаў і іншыя гарады.
 
У ходзе ваеннага канфлікту на ўсходзе Украіны Арцёмаўск больш за два месяцы займалі сепаратысты, аднак у ліпені мінулага года ён перайшоў пад кантроль ўкраінскіх войскаў.

Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com