8 ноября 2024, пятница18:48

В стране и мире

Святлана Ціханоўская адказала Лукашэнка пра сапраўднае выратаванне краіны ад вайны

24 февраля 2023, 12:46

Гэта быў адказ на словы што вайна была непазбежная

«Адзінае, што было непазбежна – гэта ўцягванне ў вайну Лукашэнкі, які не можа сказаць «не» свайму «старэйшаму брату». Гэтую вайну было вельмі проста пазбегнуць: не пачынаць яе. І ўжо сапраўды не станавіцца саўдзельнікамі.

Не даваць тэрыторыю Беларусі для ракетных стрэлаў па мірных жыхарах ва Украіне. Не забяспечваць Расію матэрыяламі і лагістыкай. Не сяліць рускіх салдат у нас дома, дазваляючы ім прыносіць свае парадкі. Не станавіцца плячом да пляча з Пуціным, каб зрабіць краіну мішэнню для новых санкцыяў за саўдзел у вайне. Не саджаць у турму смелых беларусаў, якія спрабавалі перадухіліць гэтую катастрофу, і не страляць у іх.

Усяго гэтага гэтага можна было не рабіць. І гэта і ёсць сапраўднае выратаванне краіны ад вайны»

ПО ТЕМЕ:


Фото испрльзуется в качестве иллюстрации
Павел Клименко