23 ноября 2024, суббота14:08

Культура

Адбылася вечарына памяці Аляксея Дуброўскага

5 января 2015, 22:20

Аляксей Дуброўскі працаваў эколагам у інстытуце “Палессегіправадгас”, дзе змагаўся за захаванне беларускай прыроды, даследваў помнікі культуры і прыроды, вывучаў гісторыю вёсак і займаўся захаваннем памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Шмат вандраваў, выдаў некалькі кніжак, альбомаў і відэафільмаў.

Аляксей Дуброўскі спрабаваў прыцягнуць дзяцей да вывучэння гісторыі свайго краю, таму часта з ягоным удзелам ладзіліся шматлікія мерапрыемствы ў навучальных установах Пінска.

Вакол спадара Дуброўскага заўсёды было шмат людзей. І на вечарыне гучала, што Аляксей сабраў усіх разам.

Кіраўнік Пінскай арганізацыі гідаў-экскурсаводаў Таццяна Хвагіна, распавяла пра тое, як Аляксей Дуброўскі ратаваў палескія балоты і нестандартна паводзіў сябе ў турызме:

– Аляксей Дуброўскі 35 год займаўся меліярацыяй і імкнуўся, каб яна праводзілася не бяздумна, а з карысцю. Пад ягоным кіраўніцтвам на Палессі створаны 7 заказнікаў, якія дазволілі захаваць рэдкіх прадстаўнікоў жывёльнага і расліннага свету. Ягоныя турыстычныя маршруты – гэта адкрыццё Беларусі.

Калега па працы Валер Савіч распавёў пра тое, як Дуброўскі хварэў за сваю працу:

– Калі людзі сустракаліся з Дуброўскім, яны мяняліся ў лепшы бок. Некаторыя казалі, што ён дапамог адкрыць гэты свет. Ён вельмі перажываў за сваю справу. Быў такі выпадак, калі за савецкім часам на землях знакамітага калгаса “Аснежыцкі” застаўся некранутым невялічкі гаёк з рэдкімі раслінамі, Аляксей амаль кожны тыдзень ездзіў на гэтае месца. Аднак гаёк перааралі, і ён амаль што плакаў…

Пісьменнік Павел Ляхновіч:

– Да яго цягнуліся людзі розных поглядаў, ім было ўтульна з ім. Дуброўскі  намагаўся бачыць у кожным толькі добрае. Ён вельмі любіў Беларусь і рабіў гэта ціха, без ляманту. Ён шмат вандраваў, пісаў артыкулы, здымаў фота і кіно, каб захаваць сваю Беларусь. Ён ведаў, што ў яго хворае сэрца і ён хутка памрэ, аднак спакойна да гэтага ставіўся.

Рэдактар часопіса “Рэха Палесся” (Брэст) Аліна Ярашевіч:

– Аляксей шмат друкаваўся ў нашым выданні, да яго прыходзіла шмат лістоў з розных краін… Ён узняў тэму пра дачарнобыльскае радыяцыйнае  забруджванне, калі вайскоўцы выкарыстоўвалі баепрыпасы ў час вучэнняў на Мерлінскім палігоне, што на Століншчыне. Ён надрукаваў артыкул пра вязняў пінскай турмы, якіх у 1941 годзе жывымі закапалі ў лесе пад Вулькай Гарадзішчанскай. Ён быў чалавекам гонару і пражыў годнае жыццё.

Удзельнікі вечарыны дзяліліся сваімі ўспамінамі і гаварылі, што Аляксей Дуброўскі - гэта ўзор сапраўднага беларуса

Удзельнікі сустрэчы выказалі прапанову заснаваць краязнаўчы конкурс імя Аляксея Дуброўскага. 


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com