“Але руская мова — не наш выбар. Гэта не выбар нашых бацькоў, дзядуляў з бабулямі. Бо некалі іх прымусова пераводзілі з беларускай на рускую. Гэта не выбар беларускай нацыі, якую некалькі стагоддзяў сістэматычна русіфікуюць”, — адзначыла Святлана Ціханоўская. Яна ўспамінала знакамітае выказванне, якое прыпісваюць рускаму генерал-губернатару Міхаілу Мураўёву-вешальніку. Менавіта ён задушыў паўстанне Кастуся Каліноўскага. Мураўёў нібыта казаў: “Што не зробіць рускі штык, тое зробіць рускі поп, рускі чыноўнік і руская школа”.
“Беларусаў сілай прымушалі адмовіцца ад сваёй мовы і каранёў. Таму пагадзіцца з русіфікацыяй — гэта не даць шанцу нашым нашчадкам на вольнае жыццё”, адзначыла Святлана Ціханоўская. Яна не пагадзілася са сцверджаннем, што моўнае пытанне не важнае і “мова не забівае”.
“Безумоўна, забіваюць не літары, але за гэтыя літары цяпер ваююць людзі. Расія напала на Украіну, бо вырашыла, быццам Украіны, яе народа і мовы не павінна існаваць. У знішчаным Марыупалі ў першую чаргу акупанты замянілі шыльды — з украінскіх на рускія. Бо мова мае значэнне”, — настойвае яна.
Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў абмяркоўваць сваіх аналітыкаў і палітолагаў, а не расійскіх, чытаць свае кнігі і слухаць сваю музыку. І рабіць усё гэтай на сваёй — беларускай — мове.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.
Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!